Фото: livejournal.com via euroradio.fm/

Фото: livejournal.com via euroradio.fm/

Супрацоўнікі Брэсцкай абласной ДАІ выратавалі 22-гадовага хлопца, які пад уздзеянням невядомых хімічных рэчываў пайшоў у поле і стаў поўзаць па зямлі падчас моцнага снегападу. Інспектары праязджалі па дарозе Р-83 Брэст — Камянец позна ўвечары 15 студзеня. Прыкладна ў 22.00 каля вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна яны заўважылі пешахода, які рухаўся па краю праезнай часткі і праз некалькі секунд раптоўна знік.

Даішнікі вырашылі дапамагчы чалавеку, напаіць яго гарбатай і адвезці дадому, бо якраз ішоў моцны снег. Але пешахода ўжо не было каля дарогі: ён пайшоў у поле і стаў поўзаць па зямлі на карачках. Гэта быў малады чалавек у стане прастрацыі. Ён сказаў супрацоўнікам ДАІ, што яму 22 гады, ён жыве ў Чарнаўчыцах і заблукаў.

Небараку павезлі дадому, але па дарозе ён стаў засынаць і не рэагаваў на словы праваахоўнікаў. Тады інспектары выклікалі хуткую і перадалі хлопца медыкам. Яго шпіталізавалі з дыягназам «вострае хімічнае атручэнне». Невядома, аднак, якія рэчывы прымусілі яго да такіх неадэкватных паводзінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?