Намесьніца старшыні райвыканкаму Н. Бурунова адмовіла мясцовым актывістам у просьбе правесьці пікет у абарону звольненага за палітычную дзейнасьць старшыню Гарадоцкай суполкі ПБНФ, актывіста незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Леаніда Аўтухова.

У адказе чыноўніцы гаворыцца, што «Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусі» такі від масавага мерапрыемства, як пікет, не прадугледжаны. Гэтым Законам прадугледжаны наступныя віды мерапрыемстваў: сход, мітынг, вулічнае шэсьце, дэманстрацыя, пікетаваньне і іншыя масавыя мерапрыемствы культурнага, спартыўнага значэньня».

Дэмакратычныя актывісты Гарадку рыхтуюць паўторны зварот да мясцовай адміністрацыі з просьбай правесці 23‑24 красавіка менавіта «пікетаваньне». Падчас мерапрыемства актывісты плянуюць распаўсюджваць інфармацыю пра звальненьне Леаніда Аўтухова, патрабваць яго аднаўленьня на працы і выступаць супраць кантрактнай сыстэмы як сродку барацьбы з іншадумствам.

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0