Следствам устаноўлена, што 16 студзеня 2016 трое невядомых у масках зайшлі ў гандлёвую залу крамы, прымусілі прадаўца легчы на падлогу, разбілі шэсць вітрын і завалодалі ювелірнымі вырабамі, пасля чаго ўцяклі з месца здарэння.

У цяперашні час следствам высвятляецца дакладны кошт выкрадзенага. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

У орган дазнання следствам дадзена даручэнне на правядзенне комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы і месцазнаходжання нападнікаў. Адпрацоўваюцца розныя версіі.

Па факце адкрытага выкрадання маёмасці УСК па г. Мінску распачата крымінальная справа па ч.4 арт.206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?