17.01.2016 / 13:46

Прэм'ер Баварыі абвясціў Меркель ультыматум у сувязі з патокам бежанцаў 3

Прэм'ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер зрабіў ультыматум канцлеру Германіі Ангеле Меркель праз яе палітыку па прыёме мігрантаў. Адпаведную заяву ён зрабіў у інтэрв'ю часопісу Spiegel.

Ён распавёў, што ў бліжэйшыя 14 дзён ўрад Баварыі плануе ў пісьмовай форме запатрабаваць ад федэральнага ўраду аднавіць на межах пэўныя юрыдычныя нормы. «Калі яны гэтага не зробяць, у нас не застанецца выбару, акрамя як падаць на іх у Федэральны канстытуцыйны суд», — растлумачыў Зеехофер.

Зеехофер адзначыў: менавіта таму, што палітыка федэральнага ўраду, як ён мяркуе, не адпавядае законам, гэты ўрад павінен ўзяць на сябе выдаткі па ўтрыманню бежанцаў.

0
усяслаў. / Адказаць
17.01.2016 / 17:48
У Баварыі моцныя сепаратыскі настроі.Яе параўноўваюць з шатляндыяй. Баварскія незалежнікі былі аднымі з галоўныых варгаў Гітлера.Як кажуць самі баварцы :"Бавары-асобны выпадак". Магчыма крызіс падалье масла.
0
Няхлюй / Адказаць
17.01.2016 / 20:09
Была ў 1918 г. Баварская Савецкая Рэспубліка, у 2018 г. будзе Баварская Народная Рэспубліка.
0
гаспадар літоўскі. / Адказаць
17.01.2016 / 22:42
Зеехофер рэжа праўду матку сп.Мэркель прама ў вочы. І што галоўнае - мае рацыю,і ў рэшце будзе па яго !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру