17.01.2016 / 17:59

Як выглядаюць помнікі і скульптуры ў Мінску пасля вялікіх снегападаў ФОТЫ 78

Кароткая падборка фотаздымкаў мінскіх помнікаў і скульптур пасля вялікіх снегападаў, якія апанавалі беларускую сталіцу на мінулым тыдні.

«Незнаёмка» ў Міхайлаўскім скверы. Усталявана ў 1998 годзе. Аўтар — Уладзімір Жбанаў.

Скульптурная група помніка Якубу Коласу і героям яго твораў (тут Дзед Талаш). Усталяваны ў 1972 годзе. Аўтар — Заір Азгур.

«Дзяўчына з парасонам» — сімвалічная праца Уладзіміра Жбанава ў памяць ахвярам цісканіны на Нямізе ў 1999 годзе. Усталявана ў 2000 годзе.

«Экіпаж» — аўтар Уладзімір Жбанаў.

«Войт» — старшыня магістрату. Усталявана ў 2014 годзе. Аўтары — Сяргей Аганаў і Сяргей Багласаў.

Скульптурная група помніка Якубу Коласу і героям яго твораў (тут Сымон-музыка). Усталяваны ў 1972 годзе. Аўтар - Заір Азгур.

Помнік Дзяржынскаму.

Скульптура «Балет».

Востраў мужнасці і смутку. Мемарыял, усталяваны ў гонар загінулым у Афганістане.

Помнік Янку Купалу. Усталяваны ў 1972 годзе.

Фота Сяргея Гудзіліна

0
Valkyrja / Адказаць
17.01.2016 / 18:26
А чаму няма Леніна? Нават Дзяржынскі вылазіць з каменя як гном... )
0
Жвір / Адказаць
17.01.2016 / 18:32
A fantan za pomnikam Janku Kupalu, toj, dzie dziaucaty vianocki pa race puskajuc, camu nie dali ?
0
ээ / Адказаць
17.01.2016 / 18:42
Valkyrja, а вас толькі камуністы ўзбуджаюць?) увогуле нн у мяне ідэю падгледзела - я свой помнік яшчэ 15-га шчоўкнула.. і ён цікавейшы тым, што сам ён белы, таму незразумела, дзе помнік, а дзе снег.. снег змяніў яго формы і бачыце, Нати, вы зіму не любіце.. а зіма творыць цуды)
Паказаць усе каментары/ 78 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру