На Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) упершыню зацвіла садовая кветка, передает сайт NASA. Член экіпажа МКС астранаўт НАСА Скот Келі у Twitter апублікаваў фота кветкі цыніі.

«Дэбют першай ў гісторыі кветкі, выгадаванай у космасе», — напісаў астранаўт.

Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Таксама ён пажартаваў пад другім здымкам з гэтай нагоды: «Так, існуюць і іншыя формы жыцця ў космасе!»

Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Насенне цыніі высадзіў ў мінулым годзе на МКС ў кантэйнеры Veggie астранаўт Чэлі Ліндгрэн. Пасля яго вяртання на Зямлю ў снежні ролю садоўніка ўзяў на сябе Кэлі.

Сам Келі прызнаваўся, што адчувае сябе галоўным героем фантастычнага фільма «Марсіянін», той вырошчваў бульбу на Чырвонай планеце. У прыватнасці, Келі ўдалося выдаліць з кветак цвіль, а таксама вырашыць праблему забяспячвання раслін вадой.

Scott Kelly. Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Scott Kelly. Фота: twitter.com/StationCDRKelly

Дзве расліны ў ходзе эксперыменту выратаваць не ўдалося, і яны былі вернутыя для вывучэння на Зямлю. Астатнія две працягвалі расці, 12 студзеня на іх з'явіліся бутоны, а цалкам адзін з іх расцвёў праз чатыры дні.

Пажыўная падушка ўнутры адмысловага кантэйнера Veggie забяспечвае расліны неабходнымі для іх рэчывамі. Фото NASA

Пажыўная падушка ўнутры адмысловага кантэйнера Veggie забяспечвае расліны неабходнымі для іх рэчывамі. Фото NASA

А ружовыя светладыёды забяспечваюць нармальны фотасінтэз. Фото NASA

А ружовыя светладыёды забяспечваюць нармальны фотасінтэз. Фото NASA

Касмічны агарод можа стаць крыніцай ежы для членаў экіпажа. Асабліва актуальна гэта будзе, як адзначаюць у НАСА, калі каманды астранаўтаў адправяцца ў працяглыя місіі, напрыклад на Марс.

Таксама спецыялісты звярнулі ўвагу на рэлаксуючы эфект догляду за раслінамі.

НАСА запусціла праграму па вырошчванні раслін на борце станцыі пасля таго, як у 2013 годзе амерыканскі астранаўт і інжынер-хімік Дон Петыт па ўласнай ініцыятыве выгадаваў на МКС цукіні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?