«Хоўм Крэдыт Банк» паведаміў пра закрыццё чарговых 10 аддзяленняў, якія знаходзяцца ў беларускіх буйных райцэнтрах — Лідзе, Оршы, Барысаве і іншых гарадах. Запланаванае закрыццё расцягнецца на ўвесь люты.
Яшчэ дзевяць аддзяленняў банка спыняюць працу 29 студзеня, пра што было заяўлена раней.
Пасля гэтага ў банка застаннецца толькі 14 аддзяленняў — у Мінску, усіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Наваполацку.
Рэарганізацыя тлумачыцца «зменай мадэлі бізнэсу і актыўным развіццём дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў», а таксама «аптымізацыяй выдаткаў на вядзенне бізнэсу».
* * *
Уласнікі «Хоўм Крэдыт Банка» — чэхі Петр Келнер і Іржы Шмейц.
0
0
0
0
0
0