19.01.2016 / 15:57

Присоединяйтесь к партнерской программе ЕС и Восточного партнерства «Культура и креативность»

Пачніце новы год з новымі задачамі! Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідэраў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыя сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце:

— пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;

— даведацца пра Партнёрскую праграму;

— запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатавання, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

— апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы;

— далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;

— наведаць не менш двух семінараў;

— далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ.

Для рэгістрацыі прышліце электронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu да 30 студзеня з тэмай «Культурны лідар» і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дабаўце сваё рэзюмэ.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера