07.04.2008 / 18:37

НІСЭПД: Праграмы Белсату бачылі 7,3 % апытаных 14

Апытаньне праводзілася з 3 па 13 сакавіка. Былі апытаныя 1531 чалавек, памылка рэпрэзэнтатыўнасьці складае 0,03.

Паводле апытаньня Нацыянальнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 92,2 % грамадзянаў Беларусі ня бачылі праграмаў Белсату. Бачылі 7,3 %.

Пра гэта гаворыцца ў апошнім апытаньні НІСЭПД, што праводзілася з 3 па 13 сакавіка 2008 году. Былі апытаныя 1531 чалавек, памылка рэпрэзэнтатыўнасьці складае 0,03

Але гэта болей, чым рэйтынг радыёстанцый, што вяшчаюць з краін Эўрасаюзу.

Так, згодна з апытаньнем, Беларускую праграму радыё «Палонія» слухаюць 5,6 % апытаных, Эўрарадыё — 5,3 %, Рацыю — 4,7 %, Беларускія хронікі «Нямецкай хвалі» — 3,0 %.

Глядзі яшчэ:
Кіраўнічка Белсату: З восені будзем на Сырыюсе, інтэрнэт-вяшчаньня не плянуецца

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
чытач / Адказаць
07.04.2008 / 19:35
што тычыцца белсат і еўрарадыё - можна пагадзіцца, але вось нямецкую хвалю не слухае і працэнт насельніцтва... яны самі пра гэта казалі не так даўно...
0
Як / Адказаць
07.04.2008 / 20:22
Вельмі дзіўныя лічбы.
0
гном / Адказаць
07.04.2008 / 20:23
Ня можа быць! Ніхто з маіх знаёмых ня мае мажлівасьці глядзець Белсат, хоць амаль у ваўсіх ёсьць і спадарожнікавая талерка і Астра
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру