З пачатку зімы ў Беларусі ад маразоў загінулі 29 чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 студзеня ў Мінску міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

«Ратавальнікі і медыкі ўвесь час папярэджваюць людзей наконт паводзінаў пры моцных маразах. На жаль, гэтая зіма вельмі засмуціла — колькасць выпадкаў пераахаладжэння павялічылася амаль у пяць разоў. Больш за 500 чалавек трапілі ў бальніцы. Ёсць і смяротныя вынікі — 29 чалавек, з іх адно дзіця», — сказаў кіраўнік МНС.

Паводле яго слоў, больш за ўсё загінула людзей у Мінскай вобласці — 14, а таксама ў Магілёўскай — 10. «Ёсць выпадкі і ў іншых абласцях. Не ўсе ўспрымаюць пагрозу, ставяцца бесклапотна, злоўжываюць алкаголем. Прычына адна і тая ж, што пры пажарах і гібелі на вадзе, — бестурботнасць у адносінах да ўласнай бяспекі», — падкрэсліў Вашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?