Меркаванні4646

Журналісту давялося назіраць, як у цэнтры Мінска прадаюць спайсы

Піша Андрэй Дынько.

Сядзелі мы ў машыне, чакалі дачку. На стаяначцы за ЦУМам у Мінску, каля Пушкінскай бібліятэкі. Гэта каля метро «Якуба Коласа», калі хто слаба Мінск ведае.

Дачка пайшла ў краму пасля канцэрта, а мы сядзім. Была субота, каля 16.00.

Нейкі хлопец ходзіць туды-сюды. Без курткі, без шапкі, углядаецца ў людзей. Нармальны з выгляду, не выклікае трывогі, проста некага чакае. Стрыжка кароткая, без жывата хлопец, падцягнуты, гадоў дваццаці васьмі.

Зусім каля нашай машыны падыходзіць да яго другі хлопец, у шэрай куртцы, капюшон на галаве. Паціснулі рукі. Той, што без курткі, таму другому дае дзве купюры — заўважыў я, што дзве, не пабачыў якія. А той, што ў капюшоне, у далонь першаму — не на раскрытую далонь, а так, нібы другі раз парукаліся, — паклаў пакецік, такі як чайны, ведаеце такія даражэйшыя чаі, у фольгавых яркіх пакеціках.

І разышліся. Распрануты папёр у суседні доўгі дзевяціпавярховік, а каторы ў капюшоне — застаўся.

Вось так! Прадаюць спайсы проста ў цэнтры Мінска. Тыя спайсы, пад якімі адзін аднаму вочы лыжкай выкалупвае, брат сястру рэжа.

Гэта было настолькі відавочна! Проста ў нас на вачах. Ён нас не бачыць, мы яго бачым.

Праз хвіліну — дачкі ўсё няма, яшчэ адзін хлопец да капюшона падышоў — гады 22, проста, але акуратна апрануты. З выгляду — як студэнт суседняга БДУІР.

Пасля яшчэ двое падышлі — туркменскага выгляду. Гэтыя атрымалі ад хлопца ў капюшоне цэлы пакет і, здаецца, нічога яму не перадалі.

Так здарылася, што мне ў той дзень кепска зрабіў копію ключа майстар, што ў ЦУМе сядзіць. Наступны дзень я быў у горадзе і рашыў заехаць перарабіць. Было каля 16-ці. Ізноў той самы хлопец у тым самым капюшоне наразае кругі між дзетсадком і ЦУМам. Відна, няма там камер відэаназірання. Думаю, дай паназіраю. Падыходзіць да дылера новы кадр, не той, што ўчорашнія.

Здымаць іх на фота? Ну і што на тым кадры будзе: два чалавекі вітаюцца.

Званіць у міліцыю? То жалезныя доказы трэба мець. А раптам невінаватага падставіш?

Але 98%, што гэта яны.

Чалавек у шэрай куртцы з капюшонам — банальнае зло побач з намі. Ён думае купіць сабе лёгкае жыццё за грошы, заробленыя на наркотыках, а будзе гніць на нарах.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек21

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек21

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць