Менская пракуратура яшчэ на тры месяцы працягнула крымінальную справу аб зьнікненьні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак, які прадстаўляе інтарэсы сям’і Захаранкі ў судзе.

«Што тут камэнтаваць? Кожныя тры месяцы справу працягваюць, зноў пішуць, што будуць інфармаваць пра зробленае, але ніколі не інфармуюць, бо нічога ня робяць»,— сказаў «Свабодзе» праваабаронца Алег Воўчак.

Нагадаем, Юры Захаранка быў скрадзены невядомымі ў траўні 1999 году і дагэтуль ня знойдзены. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуе, што ў гэтым злачынстве вінавата беларускае кіраўніцтва.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0