Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск папярэдзіў, што ў Еўрасаюза засталося не больш за два месяцы на тое, каб узяць пад кантроль сітуацыю з мігрантамі, інакш Шэнгенскаму пагадненню прыйдзе канец.

Раней у інтэрв'ю італьянскай газеце Stampa прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў, што наступныя два-тры месяцы стануць для ЕС вызначальнымі, бо Еўропа не зможа справіцца з такім наплывам мігрантаў, як у мінулым годзе.

«Сакавіцкае пасяджэнне Еўрапейскай рады стане апошнім шанцам зразумець, ці працуе наша стратэгія, — сказаў Туск, адзначыўшы, што падзяляе асцярогі Рутэ. — Калі не, мы сутыкнёмся з сумнымі наступствамі, такімі як развал Шэнгенскай зоны. Зразумела, гэтая альтэрнатыва нашай стратэгіі бязрадасная, таму я заклікаю краіны-сябры ў поўнай меры рэалізаваць стратэгію».

На мінулым тыдні аўстрыйскі канцлер Вернер Файман заявіў аб часовым прыпыненні дзеяння Шэнгенскага пагаднення. У межах барацьбы з міграцыйным крызісам памежнікі атрымалі ўказанне правяраць дакументы ва ўсіх, хто перасякае мяжу Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?