Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» разбурылі старажытны хрысціянскі манастыр святога Іллі (Дэйр Мар Ілія), размешчаны каля горада Масул.

Пра разбурэнні сведчаць спадарожнікавыя здымкі гэтага раёна.

Манастыр святога Іллі, заснаваны ў 14 стагоддзі, лічыўся найстаражытным з хрысціянскіх манастыроў, якія захаваліся ў Іраку.

На думку экспертаў, баевікі ІД знішчылі манастыр яшчэ ўлетку 2014 года, аднак знайсці пацверджанні гэтаму ўдалося толькі цяпер.

Эксперты кажуць, што маштабы разбурэнняў сведчаць пра знішчэнне манастыра з дапамогай бульдозераў або выбухаў.

Баевікі «Ісламскай дзяржавы», як правіла, знішчаюць хрысціянскія храмы і манастыры на тэрыторыях, якія пераходзяць пад іх кантроль.

Летам мінулага года джыхадзісты бульдозерам знеслі хрысціянскі манастыр у невялікім горадзе Эль-Кар'ятэйн у правінцыі Хомс на паўночным захадзе Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?