Паліцыянты Германіі і Турцыі правялі скаардынаваныя рэйды супраць падазраваных у нелегальнай перавозцы мігрантаў і бежанцаў у Еўропу.

Паводле дадзеных паліцыі, злачынцы выкарысталі для перавозкі людзей непрыдатныя для плавання судны.

У ходзе 17 рэйдаў, у якіх удзельнічалі 490 паліцэйскіх, у Германіі былі арыштаваныя пяцёра падазраваных, паведаміў кіраўнік федэральнай паліцыі Германіі Дытэр Роман.

Аналагічныя рэйды прайшлі ў шэрагу гарадоў Турцыі — у Стамбуле, Анкары і Мерсіне. У Турцыі было арыштавана 30 падазраваных, паведамляе паліцыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?