У Кішынёве прыхільнікі як прарасейскіх партый (сацыялістаў і «нашыстаў»), так і праеўрапейскай грамадзянскай платформы DA штурмуюць будынак парламента, паведамляе Newsmaker. У пратэсце брала ўдзел тысяча чалавек, ім удалося адціснуць няўзброеную паліцыю.

newsmaker.md

newsmaker.md

Людзі атачылі будынак і прарвалі некалькі паліцэйскіх кардонаў. Аднак унутры іх таксама сустрэлі паліцэйскія.

Пачаліся бойкі з паліцыяй. Паведамляецца пра выкарыстанне дымавых шашак.

moldova.org

moldova.org

Нагадаем, Малдова засталася без урада 29 кастрычніка мінулага года. Тады быў адпраўлены ў адстаўку кабінет міністраў і віцэ-старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Валерый Стралец, які ўзначальваў яго. Пасля гэтага мітынгі ў Кішынёве праходзілі рэгулярна.

Сёння парламент Малдовы падтрымаў кандыдатуру прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Паўла Філіпа на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Катэгарычна супраць Філіпа выступілі фракцыі сацыялістаў Ігара Дадона і камуністаў Уладзіміра Вароніна. Таксама супраць выступіў шэраг ліберал-дэмакратаў і некалькі незалежных дэпутатаў.

Пратэстоўцы, што акружылі парламент, лічаць зацвярджэнне кабінета Філіпа незаконным. Яны патрабуюць роспуску парламента і абвяшчэння датэрміновых выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0