Навукоўцы Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Майкл Браўн і Канстанцін Батыгін прывялі доказы існавання гіганцкай планеты Сонечнай сістэмы, маса якой прыкладна ў 10 разоў перавышае масу Зямлі.

Мастацкая выява «планеты Х»: NASA / JPL-Caltech

Як адзначаецца ў артыкуле навукоўцаў у выданні Astronomical Journal, планета знаходзіцца прыкладна ў 20 разоў далей ад Зямлі, чым Нептун, і яе ўдалося выявіць пры вывучэнні руху малых нябесных цел у далёкім космасе.

Як адзначыў Майкл Браўн, якога цытуе часопіс Science, у існаванне «планеты Х» мала хто паверыць, не ўбачыўшы яе ў тэлескоп, аднак сучасная оптыка гэтага дазволіць не можа.

«Пакуль гэта толькі гіпотэза, аднак патэнцыйна вельмі моцная гіпотэза», — сказаў ён.

Раней самай аддаленай планетай Сонечнай сістэмы лічыўся Плутон, аднак у 2006 годзе на асамблеі Міжнароднага астранамічнага саюза было вырашана пазбавіць Плутон статусу планеты і даць яму вызначэнне «карлікавай планеты».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?