Вячаслаў Дашкевіч |
Зьміцер Дашкевіч |
Цяпер ужо на Акрэсьціна — у гэтую сераду. Бацька маладафронтаўскага лідэра ў інтэрв’ю Рацыі кажа, што апошнім часам кантактуе з сынам пераважна праз спатканьні ля брамаў турмы:
«Зьміцер увесь час недзе езьдзіць, мае шмат розных плянаў, таму заехаць да нас у Старыя Дарогі яму ўсё няма калі».
Вячаслаў Дашкевіч кажа, што «тыдзень таму намагаўся прыехаць у Мінск, каб аддаць сыну перадачу, аднак паплечнікі Зьмітра па «Маладым фронце» распавялі, што цяпер амаль кожны дзень носяць ежу сваім сябрам на Акрэсціна, таму я і адмовіўся ад гэтай задумы».
Вячаслаў Дашкевіч не выключае, што сына — як і мінулы раз — могуць вызваліць датэрмінова, таму мае намер прыехаць у Менск ужо заўтра, каб у сераду ад самай раніцы дзяжурыць каля турмы.