Аб'ём эмісіі трох выпускаў валютных аблігацый Нацыянальнага банка на гэтым тыдні склаў 190 млн даляраў, сведчаць статыстычныя звесткі рэгулятара.

Даўгавыя паперы 48-га — 50-га выпускаў намінаваныя ў амерыканскай валюце — на 75 млн, 75 млн і 40 млн даляраў, тэрмін іх абарачэння 182, 365 і 366 дзён адпаведна.

Фактычнае размяшчэнне аблігацый склала 22,4 млн, 33 млн і 40 млн даляраў, даходнасць аблігацый ўстаноўленая на ўзроўні 8,1%, 8,3% і 6,8% гадавых адпаведна.

Беларускія эканамісты звяртаюць увагу на той факт, што актыўны выпуск аблігацый Нацыянальнага банка прыпадае на месяцы пікавых плацяжоў дзяржавы па валютных абавязацельствах.

Так, паводле звестак Нацбанка, загадзя устаноўленыя выдаткі валютных актываў (якія ўяўляюць сабой вядомыя або запланаваныя дагаворныя абавязацельствы органаў грашова-крэдытнага рэгулявання і цэнтральнага ўрада) з тэрмінам пагашэння да 1 месяца на 1 студзеня 2016 года складалі 1,52 млрд даляраў.

Усяго на 2016 год загадзя устаноўленыя чыстыя выдаткі валютных актываў устаноўлены на ўзроўні 6,25 млрд даляраў.

Нагадаем, у 2015 годзе, як паведаміў раней Нацыянальны банк, пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце склала прыкладна аналагічную суму — 6 млрд даляраў.

У сувязі з пагашэннем валютных абавязацельстваў, паведамляў Нацбанк, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў мінулым годзе знізіліся на 883,3 млн даляраў і склалі на 1 студзеня 2016 года 4,18 млрд даляраў.

Пры гэтым варта зазначыць, што ў мінулым годзе значны аб'ём валютных абавязацельстваў дзяржава рэфінансавала шляхам прыцягнення новых запазычанняў. Так, за 2015 год Мінфін і Нацбанк шляхам выпуску валютных аблігацый і за кошт крэдытных рэсурсаў прыцягнулі каля 3,8 млрд даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?