Грамадства77

Польская чыгунка канчаткова адмаўляецца ад цягнікоў у Гродна ў 2016 годзе

Фота gazeta.pl

У сёлетнім раскладзе руху польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць да сярэдзіны снежня, ужо дакладна не з’явяцца цягнікі Варшава — Гродна. Новае кіраўніцтва Міністэрства Інфраструктуры і Будаўніцтва вырашыла не пераглядаць рашэння сваіх папярэднікаў пра адмену спалучэння.

У снежні міністэрства паведамляла, што будзе разглядаць магчымасці вярнуць памежны рух на чыгунцы. Для гэтага трэба было знайсці дадатковыя грошы. Адным з аргументаў было вялікае значэнне цягніка на адрэзку Гродна-Кузніца, у тым ліку для беларускіх палякаў.

Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што ў 2016 годзе польская электрычка на гродзенскі вакзал так і не прыедзе. «Рашэнне міністра ў гэтай справе не змянілася», - пацвердзіла профільнаму выданню «Rynek kolejowy» прэс-сакратар міністэрства Эльжбета Кісіл. Фінансаваць стратны цягнік не хоча і маршалак Падляшскага ваяводства. Пры гэтым немэтазгоднымі лічацца абодва прапанаваныя варыянты: кароткі з Гродна да Кузніцы і Беластока, і доўгі з Гродна да Варшавы.

Прадстаўнічка міністэрства тлумачыць, што ранейшыя цягнікі з Гродна ў Элк і Малкіню былі сталай крыніцай дэфіцыту ў бюджэце чыгункі і не карысталіся папулярнасцю. Паводле інфармацыі фірмы Przewozy Regionalne, у 2014 годзе з кожнага з цягнікоў у Гродна скарысталася ў сярэднім 70 пасажыраў.

Іншая прычына адмены – высокая канкурэнцыя з боку аўтобусных перавозчыкаў. Ды і запланаваных на 2016 датацый не хапіла б на год спраўнай працы цягніка.

Праўда, польскае міністэрства не выключае, што ў сёлетнім раскладзе, магчыма, яшчэ адбудуцца нейкія змены датычна міжнародных цягнікоў. «Яны маглі б быць звязаныя з непрадбачанымі прычынамі або мадэрнізацыяй інфраструктуры, што трывае», — загадкава кажа Эльжбета Кісіл.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць