Суд у Індыі прысудзіў да пажыццёвага зняволення мільянера Махамеда Нішама, прызнанага вінаватым у забойстве свайго ахоўніка.

Як паведаміла следства, 38-гадовы Нішам, раззлаваўшыся на свайго 50-гадовага ахоўніка, які замарудзіўся, адкрываючы вароты перад яго машынай, наехаў на яго, а затым збіў жалезным прутом.

Праз два тыдні ахоўнік памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.

У заключэнні суда падкрэсліваецца, што багатыя жыхары Індыі сталі занадта эгацэнтрычнымі і пакутуюць на манію велічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?