Мабільны аператар velcom з 1 лютага спыніць абслугоўванне 16 архіўных тарыфных планаў. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце аператара.

Паводле інфармацыі аператара, «у мэтах аптымізацыі і спрашчэння тарыфнай лінейкі закрываюцца планы «Лёгкі», «Драйв», «Стандарт», «Старт», «Салют хвілін», «Адкрыты», «Адкрыты 100», «Пара», «Пара па парах!», «Я + Ты», «На сувязі», «Новы стандарт», «Справы сямейныя», «Свая сетка», «Кеды», «Паўкеды».

Абаненты дадзеных планаў могуць перайсці на любы з актуальных тарыфаў да 21.00 31 студзеня без дадатковай аплаты, у далейшым — на агульных падставах.

З улікам індывідуальнага профілю спажывання для кожнага абанента рэкамендаваны персанальны варыянт новага тарыфнага плану. Інфармацыя пра яго будзе даступная па USSD-запыце *141*2*1#.

З 1 лютага абаненты, якія не змянілі тарыфны план самастойна, будуць аўтаматычна пераводзіцца кампаніяй на рэкамендаваныя тарыфныя планы. Абанентам пра змену паведамяць з дапамогай СМС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0