23.01.2016 / 22:01

Сябры заклікаюць падтрымаць сям'ю прадпрымальніка Макаева, з якім скасавалі арэнду за заклікі да пратэстаў 30

У каментарах пад артыкуламі ў СМІ, у сацыяльных сетках паступала шмат прапаноў адкрыць рахунак для дапамогі сям'і Аляксандра Макаева.

З прадпрымальнікам Аляксандрам Макаевым скасавалі дамову арэнды за заклікі да пратэсту. На дадзены момант Аляксандр вымушана распрадае сантэхніку па цэнах, ніжэйшых за рынкавыя. Запыты на атрыманне прайса можна дасылаць на e-mail: makaev70@gmail.com

Тыя людзі, якім не патрэбна сантэхніка, але ёсць жаданне дапамагчы Аляксандру і яго сям'і, могуць перавесці грошы (бел. рублі) на картку Беларусбанка.

Нумар карткі: 9112 0001 5629 8586
Тэрмін дзеяння: 07/20

Папоўніць картку можна двума спосабамі.

З выкарыстаннем карткі:

У аддзяленнях ААТ «АСБ Беларусбанк».
У інфакіёсках і банкаматах з функцыяй папаўнення наяўнымі «Cash-in».

Без выкарыстання карткі:

У інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі «Cash-in» (Тэрміналы для прыёму наяўных грошай). Для правядзення аперацыі неабходна ўказаць нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка. Аперацыя праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу, і атрымальнік зможа скарыстацца грашовымі сродкамі ўжо праз некалькі секунд. Вялікі дзякуй!

Зміцер Дрозд

0
Павал / Адказаць
23.01.2016 / 22:26
Можа МАЗу і МТЗ грошы пералічым: у іх таксама праблемы з рэалізацыяй прадукцыі? А калі сур'ёзна, то гандлёвых плошчаў у арэнду здаецца мноства. Але ж змагацца прасцей, чым працаваць...
0
ў Hrodna / Адказаць
23.01.2016 / 22:36
Беларусы!!! Мы павінны паказаць што мы разам! Трэ дапамагчы!
0
Ляля / Адказаць
23.01.2016 / 22:40
Павал, Вось ты i дапамажы МаЗу ды МТЗ, а прапановы свае жонцы выказвай
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру