22.01.2016 / 12:54

МУС Чачні заявіла пра мільён удзельнікаў мітынгу ў Грозным 20

У мітынгу ў падтрымку кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які прайшоў у Грозным, узяло ўдзел каля мільёна чалавек, заявілі афіцыйныя прадстаўнікі рэспубліканскага МУС.

«Ніякіх інцыдэнтаў падчас акцыі не зафіксавана», — дадалі яны.

Фота @varlamov

Паводле дадзеных Дзяржкамстата, насельніцтва Чачні на 1 снежні 2015 года складала 1 393 000 чалавек.

Мітынг у Грозным быў заяўлены як акцыя падтрымкі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Пры гэтым многія ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі з плакатамі, на якіх былі напісаныя лозунгі супраць расейскіх апазіцыйных дзеячаў.

Фота @scumsquad

Спіс лозунгаў для мітынгу ў падтрымку Кадырава напярэдадні мерапрыемствы апублікавала выданне Znak.com. Большасць з іх — гэта рыфмаваныя крычалкі, у якіх утрымліваюцца негатыўныя выказванні пра расійскую апазіцыю.

Рамзан Кадыраў 12 студзеня назваў расійскую пазасістэмную апазіцыю «здраднікамі» і «ворагамі народа». Заява Кадырава выклікала крытыку з боку праваабаронцаў. У сваю чаргу шэраг чачэнскіх палітыкаў выступілі ў абарону Кадырава і з пагрозамі ў адрас апазіцыянераў.

0
Янка / Адказаць
22.01.2016 / 13:08
Чачня ператварылася у Паўночную Карэю альбо Туркменістан.
0
кремень / Адказаць
22.01.2016 / 13:15
пока кадырову с бюджета платят за лояльность кремлю , вовка ему дружок, как денег не будет, станет ему вовка вражок. вот такая там любовь, по расчету или в простонародье просто ........, ну вы сами знаете как это называется..
0
вой / Адказаць
22.01.2016 / 13:22
Навальны, пра якога на плакаце, ужо так адказаў пратэстантам, што ня ведаешь, ці сьмяяцца зь іх - ці спачуваць ім... http://echo.msk.ru/blog/corruption/1698826-echo/
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру