Адміністрацыя Капыльскай СШ №2 прынесла свае прабачэнні вучню, які змяшчаў УКантакце палітычныя карыкатуры і навіны незалежных СМІ.

«Сітуацыя ўладжаная», — паведаміў Алег Занкевіч УКантакце праз некалькі гадзін пасля публікацыі пра канфлікт. Па яго словах, адміністрацыя школы прынесла свае прабачэнні, патлумачыўшы, што адбылася «абуральная памылка». 

Канфлікт распачала настаўніца ангельскай мовы Таццяна Мароз. Па словах Алега Занкевіча, цяпер настаўніца «перастала зневажаць маю пазіцыю, стала паводзіць сябе як адэкватны чалавек». Вучань удзячны адміністрацыі, за тое, што яму «пайшлі насустрач» і перавялі ў іншую групу па англійскай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0