Беларусь у 2016 годзе адкрые пасольства ў Грузіі. Адпаведную пастанову нумар 43 ад 21 студзеня 2016 года прыняў Савет Міністраў, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«У адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах, зацверджанага ўказам нумар 247 ад 9 ліпеня 1996 года, Савет Міністраў пастанаўляе адкрыць у 2016 годзе пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі», — гаворыцца ў пастанове.

Міністэрству фінансаў даручана фінансаваць расходы на адкрыццё і ўтрыманне пасольства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?