Лічбавыя білборды паступова заменяць шчытавыя рэкламныя канструкцыі ў Мінску, паведаміла журналістам начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

«Укараненне лічбавых энергазберагальных тэхналогій пры размяшчэнні рэкламаносьбітаў прадугледжана канцэпцыяй развіцця вонкавай рэкламы ў Мінску на 2016-2020 гады. Шчытавая рэклама застаецца самай запатрабаванай на рынку гэтых паслуг. Лічбавыя білборды дапамогуць вывесці яе на новы ўзровень», — сказала Ніна Емяльянава.

Святлодыёдныя экраны маюць перавагі. Яны функцыянуюць 365 дзён у годзе без дадатковых затрат на мантаж, дэмантаж рэкламы, утылізацыю папяровага носьбіта. Акрамя таго, рухомая рэклама ў дзевяць разоў больш эфектыўная за статычную. Яе відаць на адлегласці 400 м, яна забяспечвае большы ахоп спажыўцоў. Таксама гэту рэкламную канструкцыю можна выкарыстоўваць для трансляцыі актуальнай гарадской інфармацыі.

У Мінску налічваецца 99 сеткавых аператараў вонкавай рэкламы. У 2015 годзе ў бюджэт горада ад размяшчэння рэкламы паступіла Br56 млрд. У сталіцы ўстаноўлена 4,8 тысяч рэкламных канструкцый, 40 працэнтаў з якіх — буйнафарматныя шчытавыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?