50 адабраных паводле строгіх крытэраў хітоў прайшлі ратацыю ў 10 хрысьціянскіх фокус‑групах (праваслаўнай, рыма‑каталіцкай, грэка‑каталіцкай, баптысцкай і г.д.) — і вернікі самі адабралі 21 найлепшы сьпеў.

Пачынаецца «Беларускі Хрысьціянскі Хіт», вядома, гімнам «Магутны Божа» у выкананьні Гарадзенскай капэлы; завяршаецца — харавым «Ойча наш» (праваслаўны хор Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў). Пра сэнсавы ўзровень можна меркаваць паводле аўтарства тэкстаў — тут і Янка Купала («Хрыстос Уваскрос»), і Рыгор Барадулін («Ерусалім»), і Уладзімір Караткевіч («На Беларусі Бог жыве»). Аўтарства некаторых хітоў адшуканых у глыбінцы, устанавіць не ўдалося — яны практычна сталі народнымі.

Многія сьпевы (напрыклад, «Магутны Божа», «Весяліся», «Чакае Цябе Беларусь») ‑паліканфэсійныя, і выконваюцца як на праваслаўных фэстах, так і ў касьцёле, і падчас пратэстанцкіх набажэнстваў.

Пытайцеся Альбом у крамах ды ў незалежных распаўсюднікаў!

Алесь Белазор

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0