Паводле вынікаў «галасавання», першае месца аддалі Аляксандру Іванову. Яго сцэнічнае імя — Ivan, трэба чытаць «Айван».

Сёння на тэлеканале «Беларусь-1» і «Беларусь-24» прайшла трансляцыя з фіналу беларускага адбору на Еўрабачанне. Кожны беларус змог прагаласаваць, даслаўшы парадкавы нумар удзельніка праз СМС або патэлефанаваўшы. Канал заяўляў, што ўпершыню пераможцу выбіралі гледачы, без удзел журы. Праўда, у мінулым выяўлялася, што на БТ галасы насамрэч не лічаць, а пішуць патрэбныя камусьці лічбы.

Такім, чынам…

На «Еўрабачанне» едзе праект прадзюсара Віктара Дробыша, які нядаўна атрымаў ордэн Скарыны ад Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр нарадзіўся ў Гомелі. Праславіўся сваёй творчасцю ў Расіі на тэлешоу «Галоўная сцэна». Тады ж ён пазнаёміўся з расійскім прадзюсарам Віктарам Дробышам, які дапамог яму развівацца.

Летась каманда Дробыша прапанавала Івану паўдзельнічаць у Еўрабачанні. Віктар Дробыш напісаў для яго песню «Help you fly». Сам Аляксандр лічыць песню не проста трэкам, а баладай. У гэтым ён бачыць нараджэнне яго новага вобразу.

Паводле вынікаў «галасавання» Іванова, ці, як яго называюць, Ivan-а — трэба чытаць «Айвана», паставілі на першае месца. Другое аддалі з малюсенькім адрывам гурту «Napoli». На трэцім месцы — Ермакоў Кірыла. А чацвёртае з дзесяці аддалі гурту Navi — з адзінай беларускамоўнай песняй на адборы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?