17-гадовая дзяўчына, якая пацярпела ў ДТЗ у Аршанскім раёне з удзелам трох аўтамабіляў, памерла ў бальніцы, перадаюць «Народныя навіны Віцебска».

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

У ноч на 22 студзеня каля 01:25 на 135 кіламетры аўтадарогі М-8 у раёне вёскі Клюкаўка Аршанскага раёна кіроўца Renault Duster не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся спачатку з аўтамашынай Opel Omega, а затым Nissan Primera.

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

47-гадовы кіроўца Renault Duster, жыхар аграгарадка Раска Магілёўскай вобласці, загінуў на месцы. Ратавальнікі з дапамогай гідраўлічнага аварыйнага абсталявання дасталі ягонае цела з абломкаў машыны.

Пасажыры: 16-гадовы хлопец, 17-гадовая дзяўчына і 41-гадовая жанчына атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў Аршанскую гарадскую бальніцу №1, паведамляла прэс-служба МНС.

22 студзеня дзяўчына-пасажырка памерла ў бальніцы.

Кіроўца «Opel», жыхар Віцебска, пасля аказання яму медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому.

39-гадовы жыхар Бабруйска, які кіраваў «Nissan», не пацярпеў.

Разбіральніцтва па факце ДТЗ праводзяць аддзяленне ДАІ Аршанскага РАУС, следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?