23.01.2016 / 15:33

Лукашэнка вызваліў Данілава ад пасады намесніка старшыні ВАК 1

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Данілава ад пасады намесніка старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Фармулёўка — «у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту». Указ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 20 студзеня, ён ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.

Фота: soyuz.by

Аляксандру Данілаву 60 гадоў. Ён — сацыёлаг, палітолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. На пасадзе намесніка старшыні ВАК працаваў са студзеня 2003 года.

0
gauryla / Адказаць
23.01.2016 / 18:25
ВАК наогул трэба зрабіць структурай чыста для Акадэміі навук і навуковых інстытутаў, адмяніць патрабаванні наконт абавязковага атрымання навуковых ступеняў выкладчыкамі ВНУ. І тым больш не кіравацца наяўнасцю ступені пры прыёме на дзяржслужбу! Мо хоць тады спыніцца нахабны і непрыхаваны гандаль ступенямі, асабліва ў гуманітарных навуках.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру