Здарэнні11

У Брэсце п'яны кіроўца двойчы за вечар трапіў у ДТЗ і ўцёк

Дзяржаўтаінспекцыі Брэсцкай вобласці распавяла пра выпадак, які адбыўся на мінулым тыдні, назваўшы яго — «начны экшн» з удзелам п'янага кіроўцы.

20 студзеня, каля 20:00, 32-гадовы жыхар Брэста, выязджаючы вечарам са двара на вуліцы Валгаградскай на аўтамабілі «Фальксваген Шаран», не саступіў дарогу «аўдзі». Кіроўца пашкоджанай машыны «аўдзі» паведаміў вінаватаму ДТЗ, што выкліча супрацоўнікаў ДАІ. Але вінаватага інспектары на месцы ўжо не засталі. 

Потым аказалася, што ў тую ж ноч на вул. Цэнтральнай ён здзейсніў яшчэ адно ДТЗ: падчас манеўру яго аўтамабіль зачапіў дзяўчыну, якая ішла з сяброўкай па краю дарогі. Ад удару яна ўпала, але, на шчасце, абышлося без траўмаў (парвала толькі калготкі). Кіроўца не спыніўся, каб аказаць ёй дапамогу і паехаў далей.

Неўзабаве вінаватага затрымалі.

Высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (3,6 праміле). Больш за тое — ён не меў права кіравання транспартным сродкам і яго неаднаразова затрымлівалі п'яным за рулём. У дачыненні да мужчыны складзены 8 адміністрацыйных матэрыялаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць