Фото Сергея Сацюка, БелаПАН.

Фото Сергея Сацюка, БелаПАН.

Ударным канцэртам у Мінску амерыканскі рок-гурт Imagine Dragons працягвае еўрапейскую частку сусветнага турнэ Smoke + Mirrors, якое 22 студзеня прывяло уладальнікаў «Грэмі-2014» у Беларусь.

Менавіта з гэтым шоў Imagine Dragons праехалі летам па ЗША, а ўсяго пару месяцаў таму сабралі аншлагі ва ўсёй Еўропе. Поўныя залы ў адзін голас падпявалі хітам Radioactive, Demons, On Top Of The World.

Доўгачаканае выступленне ў Мінску рок-групы пачалося а 20.30 (замест запланаваных 19.00) праз спазненне грузавікоў са сцэнічным абсталяваннем. Аўтакалоне па дарозе з Будапешта, дзе гурт даваў папярэдні канцэрт, перашкодзілі ўмовы надвор'я. Самі музыкі прыляцелі ў Мінск прамым рэйсам авіякампаніі «Белавія», піша БелаПАН.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Саліст Imagine Dragons Дэн Рейнолдс са сцэны падзяліўся з фанатамі радаснай навіной — 21 студзеня ў гітарыста гурта Уэйна Сэрмана нарадзіўся сын. Шчаслівы тата мог бы з'ехаць у Каліфорнію, але падвесці фанатаў проста не мог, таму гурт выступаў у поўным складзе, адзначае БелТА.

Сучасны гук, відовішчныя светлавыя і спецэфекты, частка з якіх была распрацавана спецыяльна для Imagine Dragons, сабралі захопленыя водгукі ў публікі, піша TUT.BY. «Гэта быў выдатны канцэрт. Мяне сапраўды парадаваў гук, ён быў, бадай, лепшым за ўсе канцэрты, на якія я хадзіла. Хлопцы выклаліся на 100%», — вось адзін са шматлікіх запісаў у сацсетках.

«Дзякуй Мінск, вы ўсё цудоўныя», — напісаў у адказ у сваім Твітары барабаншчык Дэніэл Платцман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0