Папа Францішак назваў інтэрнэт і сацыяльныя сеткі «дарам божым»
Але карыстацца імі трэба разумна, — дадаў пантыфік.

Папа Францішак робіць сэлфі для Instagram
«Электронныя лісты, тэкставыя паведамленьні, сацыяльныя сеткі і чаты могуць быць паўнавартаснай формай чалавечай камунікацыі», — сказаў Папа ў сваім паведамленьні ў сусьветны дзень Камунікацыі, які адзначае Каталіцкая царква.
«Не тэхналёгія вызначае, шчырая гэта камунікацыя ці не, але чалавечае сэрца і нашая здольнасьць разумна карыстацца тымі сродкамі, якія мы маем», — кажа ён.
Летась 79-гадовы Францішак прызнаўся маладой дзяўчыне, што яму няёмка прызнаць, што ён ня ведае, як карыстацца кампутарам, а ягонае сутыкненьне з тэхналёгіямі — суцэльная «катастрофа».
Ён таксама казаў, што за сямейным абедам трэба забараніць смартфоны, а ў дзіцячых пакоях ня можа быць кампутараў.
Паведамленьне Фрацішка, «ці па божаму прадбачаньню ці па чалавечаму супадзеньню», піша Reuters, — было апублікаванае ў час ягонай сустрэчы зь кіраўніком Apple Цімам Кукам. У ім ён нашмат больш лагодна ставіцца да сучасных тэхналёгій.
«Сацыяльныя сеткі могуць палепшыць стасункі і паспрыяць паляпшэньню грамадзтва, але яны таксама могуць прывесьці да расколу і раз’яднаньня паміж асобнымі людзьмі і групамі людзей», — кажа ён.
Сучасныя сродкі камунікацыя — гэта «дар Божы, які патрабуе вялікай адказнасьці», — кажа Папа Францішак.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары