Барацьба супраць змянення клімату ў выкананні амерыканскага кінаакцёра Леанарда Дзі Капрыа прыводзіць да масавых звальненняў на нафтагазавых прадпрыемствах па ўсім свеце.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Канады Трудо, які заклікаў Дзі Капрыа змякчыць яго «рыторыку» ў пытаннях экалогіі.

Дзі Капрыа распавёў падчас свайго выступу ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе ў сераду, што карпаратыўная прагнасць вядзе да змянення клімату і заклікаў бізнесменаў суняцца.

У той жа дзень падчас вячэры, 44-гадовы Трудо асадзіў 41-гадовага акцёра.

«Я сказаў, што і Альберта [штат, які з'яўляецца найбуйнейшым нафтавым цэнтрам], і Канада летась атрымалі новыя ўрады, матываваныя на прадухіленне змяненняў клімату… і што ёсць сем'і, якія церпяць праз страту працы, якія цяпер маюць патрэбу ў падтрымцы, і рыторыка падбухторвання не абавязкова дапаможа бяздольным сем'ям», — перадаў Трудо дэталі сваёй гутаркі з Дзі Капрыа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?