«Выказваю сваю згоду на тое, каб у выпадку маёй смерці мае органы былі ахвяраваныя», — сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас адкрыцця XII сімпозіума Польскага трансплантацыйных грамадства ў пятніцу 22 студзеня.

Кіраўнік польскай дзяржавы заклікаў усіх палякаў таксама падпісаць карту донара.

«Гэта будзе падтрымка для польскай транспланталогіі. Гаворка ідзе пра тое, каб адказаць сабе на пытанне, ці гатовыя вы прыняць, што мы не жывём і не паміраем самі для сябе», — адзначыў ён. Таксама падчас сімпозіума прэзідэнт Польшчы ўручыў Крыж Заслугі 16 асобам за развіццё транспланталогіі ў Польшчы.

XII сімпозіум Польскага трансплантацыйнага таварыства арганізаваны з нагоды 50-годдзя першай паспяховай аперацыі па перасадцы ныркі ў Польшчы. Аперацыя адбылася 26 студзеня 1966 года i стала пачаткам эры транспланталогіі органаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?