Па меншай меры 63 чалавекі, уключаючы 9 дзяцей, загінулі ў выніку удараў з паветра, якія, як мяркуецца, нанесла расейская авіяцыя на ўсходзе Сірыі.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыю Сірыйскай назіральнай рады па правах чалавека..

Рэйды на пасяленне Хашам недалёка ад горада Дэйр аль-Зор у суботу былі сярод серыі удараў, ад якіх таксама пацярпелі два іншыя гарады за апошнія 48 гадзін і дзе загінулі дзясяткі людзей.

Расейскія самалёты ажыццяўлялі бамбардзіроўкі ў ваколіцах Дэйр аль-Зора падчас сутыкнення сірыйскіх праўрадавых сіл з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», якія кантралююць большую частку правінцыі.

Ваенныя самалёты таксама нанеслі ўдары па горадзе Рака, які фактычна з'яўляецца сталіцай ІД. У горадзе, паводле дадзеных праваабаронцаў, загінулі па меншай меры 44 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0