Удзельнікі мітынгу ў Кішынёве, які праходзіць сёння, 24 студзеня, прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем правесці датэрміновыя выбары на працягу 3 месяцаў.
Акрамя таго, паводле рэзалюцыі, удзельнікі мітынгу ў Кішынёве, патрабуюць роспуску парламента, а таксама адставак кіраўнікоў Нацыянальнага банка, Генеральнай пракуратуры і Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы.
Таксама, мітынгоўцы патрабуюць і адстаўкі в. а. кіраўніка Нацыянальнай інспекцыі патрулявання Георге Каўкалюка ў сувязі з жорсткім абыходжаннем з пратэстоўцамі.
Яшчэ адным пунктам прынятай рэзалюцыі з'яўляецца рэгістрацыя палітычнай партыі «Платформа DA».
Нагадаем, раней апазіцыя Малдовы анансавала перакрыцце нацыянальных трас.
Чаму ЕС ужо прайграў у Малдове — рэпартаж з рэвалюцыйнага Кішынёва
0
0
0
0
0
0