Брытанскі ўрад і заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс абвясцілі пра намер укласці 4 млрд даляраў у праект па барацьбе з малярыяй.

Праграма ўключае ў сябе распрацоўку новых відаў лекаў і сродкаў ад насякомых - разносчыкаў хваробы.

У артыкуле Біла Гейста і брытанскага міністра фінансаў Джорджа Осбарна, апублікаваным у газеце Times, адзначаецца, што кожную хвіліну на зямлі ад малярыі памірае адно дзіця.

Гейтс і Осбарн пішуць, што ўпэўнены ў магчымасці цалкам перамагчы малярыю, пакуль яны жывыя.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2015 годзе ад малярыі памерлі 438.000 чалавек, большасць з іх - дзеці ва ўзросце да пяці гадоў. Асноўная частка памерлых жылі ў краінах Афрыкі.

Некалькі дзён таму Гейтс абвясціўа аб праграме па барацьбе з голадам у Нігерыі, на якую будзе выдаткавана 100 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?