У браканьерстве падазраюцца двое братоў з вёскі Пратасевічы Асіповіцкага раёна. Мужчыны незаконна здабылі на паляванні як мінімум двух дзікоў. А «здаў» парушальнікаў інспектарам гаспадарскі кот.

У доме братоў выявіў рэшткі шасці дзікоў і казулі. «У падазраваных былі сезонныя пуцёўкі на здабычу пушніны. Тым не менш, адпраўляючыся на паляванне, «зайчатнікі» бралі з сабой кулявыя патроны», — паведамілі ў дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Парушальнікаў злавілі па гарачых слядах. З месца незаконнага палявання характэрныя адбіткі аўтамабільных шын прывялі ў бліжэйшую вёску. Каля аднаго з дамоў інспектары заўважылі ката, на пысе якога былі плямы свежай крыві. Побач быў прыпаркаваны адшукваны «УАЗік»

На падворку дзяржінспектары знайшлі тушу і свежыя астанкі двух дзікоў. Пазней выявілі шкуры яшчэ чатырох дзікоў, а таксама галаву і ногі казулі (законнасць яе здабычы цяпер усталёўваецца). Адзін з братоў схаваўся на гарышчы гаража, не паспеўшы нават вымыць скрываўленыя рукі.

У парушальнікаў канфіскавалі 130 кг мяса дзічыны і 3 паляўнічыя стрэльбы, а таксама 240 пляшкі кантрафактнай гарэлкі. Асіповіцкі раённы аддзел следчага камітэта ўжо пачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?