Першапачатковы дакумент аб намеры ўкласці ў праект 15 млн еўра і стварыць каля 70 працоўных месцаў прадстаўнікі «Белгрыт-Палессе» падпісалі на XII Гомельскім эканамічным форуме, які прайшоў у траўні 2015 года. Да цяперашняга часу падрыхтаваны бізнэс-план.
Праектная магутнасць радовішча, размешчанага на Століншчыне, складае 600 тыс.тон кварцавых пяскоў у год, а праектаваны тэрмін карыстання нетрамі — больш за 30 гадоў.
Сыравіна плануецца выкарыстоўваць для шкляных заводаў і вытворцаў шклапластыкавых вырабаў у Беларусі. Пакуль кварцавыя пяскі прыносілі Беларусі адмоўнае сальда. У 2014 годзе ў краіну было імпартавана 96,7 тыс тон крамяністых і кварцавых пяскоў на суму 7 млн даляраў, тады як экспарт склаў 46,7 тыс тон на суму 725,4 тыс. даляраў.