Нядаўна ў сацсетках набрала папулярнасць відэа трэніроўкі 9-гадовага хлопчыка. Джордж пакутуе на цэрэбральны параліч, але гэта не перашкаджае яму любіць футбол. Ён заўзее за «Эвертан» і называе Жэрара Дэўлофеў сваім героем.

Ролік дайшоў да паўабаронцы. Жэрар прызнаўся, што перагледзеў відэа больш за 20 разоў, і прапанаваў Джорджу квіткі на любы матч «Эвертана». Учора яны сустрэліся.

У перапынку гульні з «Суонсі» Джордж выйшаў на газон «Гудысан Парк» і пад апладысменты трыбун адправіў мяч у сетку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?