Сузаснавальнік венчурнага фонду Fenox Venture Capital Віталь Арбузаў перавыканаў планы па фінансаванні перспектыўных стартапаў. У мінулым годзе FVC інвеставаў яшчэ ў 25 праектаў, давёўшы іх лік да 76.

За чатыры гады венчурны фонд Віталя Арбузава прыцягнуў у стартапы 400 мільёнаў даляраў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых і накіраваных фондам у стартапы, ацэньваецца рэсурсам Crunchbase.сom ужо ў 400 млн даляраў.

Калі бізнэсмен у 2011 годзе пачынаў праект, планавалася, што FVC на працягу пяці гадоў прафінансуе не менш за 50 праектаў. Да канца 2015 года (гэта значыць, за крыху больш за чатыры гады) у партфоліа кампаніі быў 61 стартап. У тым ліку, з пяці з іх FVC выйшаў, перапрадаўшы сваю долю стратэгічным інвестарам, а дзве кампаніі былі выведзеныя на IPO.

У прыярытэтах фінансавання фонду застаюцца найноўшыя тэхналогіі ў інтэрнэце (ахова здароўя, гандаль, фінансавы сэрвіс і г.д.), а галоўнымі рынкамі — ЗША, Японія, Паўднёва-Усходняя Азія. Апошнім часам сфера інтарэсаў разраслася на Ізраіль і Блізкі Усход.

Як сведчаць дадзеныя з рэсурсу Crunchbase.сom, на працягу 2015 FVC 25 разоў удзельнічаў у фінансавай падтрымцы 23 стартапаў. Больш за ўсё кампаній-атрымальнікаў рэсурсаў зарэгістравана ў ЗША (11). Актыўны фонд быў у Інданезіі і Японіі, трапілі ў поле яго зроку праекты ў Сінгапуры, Бангладэш, Тайландзе.

FVC асабліва актыўны ў фінансаванні на пасяўной стадыі, хоць бярэ ўдзел і ў сумесным з партнёрам інвеставанні або працуе ў пулах з іншымі венчурнымі інвестарамі.

У мінулым годзе венчурны фонд Віталя Арбузава ўвайшоў у лік сусветных лідараў пасяўных інвестыцый. У адпаведнай катэгорыі (Seed / Angel) рэнкінгу найбуйнейшых стартап-інвестараў, складзенага рэсурсам mattermark.com, Fenox Venture Capital заняў 16 месца сярод 471 удзельніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?