Амерыканская кампанія Hill & Mac Gunworks (HMG) абвясціла пра пачатак серыйнага выпуску нямецкай штурмавой вінтоўкі Sturmgewehr 44 для аматараў гістарычнай зброі і калекцыянераў, паведаміў сайт outdoorhub.com

Sturmgewehr 44 — адзін з сімвалаў нямецкай арміі канца Другой сусветнай вайны, гэта першая ў свеце серыйная аўтаматычная стралковая зброя пад так званы «прамежкавы» патрон — то бок патрон, які слабейшы за вінтовачны і больш моцны за пісталетны.

Потым гэтая канцэпцыя стала папулярнай ва ўсім свеце, вынікам чаго стаў і савецкі аўтамат Калашнікава, які і вонкава вельмі нагадвае нямецкага «продка».

Новы HMG Sturmgewehr будзе выпускацца пад розныя патроны - арыгінальны нямецкі 7.92х33 мм, савецкі 7,63х39 мм, патрон 7,62х35 мм і патрон НАТО 5,56х45мм. Таксама версіі могуць адрознівацца даўжынёй рулі.

Магазіны будуць палімернымі, хоць звонку і нагадваюць арыгінальныя металічныя магазіны 1940-х. Таксама на аўтамат можна будзе паставіць так званую «планку Пікаціні», на якую можна прымацаваць розныя тыпы прыцэлаў і тактычных ліхтарыкаў.

Кошт HMG Sturmgewehr для замовы на сайце кампаніі - $1.799,99.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?