Прадпрымальніца з Докшыцкага раёна пазбавілася больш за Br300 млн у эквіваленце, пакуль адлучылася з дома, паведамілі ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Жанчына 1955 года нараджэння з Бягомля, што гандлюе адзеннем сэканд-хэнд, падала заяву ў міліцыю адразу, як выявіла прапажу, — днём 22 студзеня. Пакуль яе з мужам не было, злачынец адціснуў ўваходныя дзверы прыватнага дома, не абсталяванага ахоўнай сігналізацыяй, і скраў 9 тыс. еўра, $3,7 тыс., 12 тыс. расійскіх рублёў і Br15 млн. Дамушнік у пошуках грошай старанна абшукаў увесь дом. Ён ведаў, хто гаспадары і ў які момант іх не будзе.

Раённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па ч.4 арт.205 (крадзеж у асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?