Як распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў, атлантычныя цыклоны і звязаныя з імі атмасферныя франты прынясуць на нашу тэрыторыю цёплыя і вільготныя паветраныя масы з акіяна.

Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

26 студзеня, у аўторак, ноччу месцамі магчымы невялікі снег, днём у многіх раёнах пройдуць мокры снег і дождж. На гэты дзень спецыялісты абвясцілі штармавое папярэджанне: ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі чакаецца туман. У асобных раёнах галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -7°С, па ўсходзе -8 — -13°С; максімальная днём ад + 3°С па захадзе да -5°С па ўсходзе.

У сераду, 27 студзеня, часам магчымы ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — + 2°С, максімальная днём 0 + 6°С.

28 студзеня часам ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман. Ноччу і раніцай па ўсходзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па паўночным захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — + 5°С, максімальная днём 0 — + 7°С.

29 студзеня, у пятніцу, няўстойлівае надвор'е захаваецца. Месцамі будуць ісці мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, галалёд. Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — + 2°С, максімальная днём -1 — + 5°С.

У выходныя чакаецца дажджлівае надвор'е: да ападкаў дадасца і парывісты вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?