Беларусь гатова разгледзець любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка прыцягнуў увагу да некаторых аспектаў так званай эканамічнай дыпламатыі.

«Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні замежных гандлёва-эканамічных сувязяў, — падкрэсліў беларускі лідар. — Нашы дзяржаўныя структуры і бізнэс-супольнасць гатовыя разглядаць любыя новыя ідэі, праекты і ініцыятывы з вашага боку».

«Мы нацэлены як на ўмацаванне ўзаемавыгадных кантактаў з традыцыйнымі эканамічнымі партнёрамі, так і на засваенне новых рынкаў для дыверсіфікацыі не толькі нашага экспарту, але і ўсіх нашых адносін», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, гэта з'яўляецца залогам стабільнасці эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?