Абедзве вучацца ў Пінскім каледжы. Жывуць з бацькамі ў вёсцы Высокае, паведамілі ў Пінскім ГАУС. Сёстры выйшлі з дома каля 11.00 20 студзеня і з тых часоў на сувязь не выходзілі, іх месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы Святланы: на выгляд 16-18 гадоў, рост каля 165 см, хударлявага целаскладу, авальны твар, валасы да плячэй, фарбаваныя ў каштанавы колер, вочы светлыя. Была апранутая ў чырвоную куртку з капюшонам, чорныя легінсы, швэдар, чорныя боты на абцасах.
Прыкметы Людмілы: на выгляд 16-18 гадоў, рост каля 170 см, хударлявага целаскладу, авальны твар, валасы да плячэй светла-русага колеру, вочы светлыя. Была апранута ў куртку карычневага колеру з капюшонам, цёмна-сінія джынсы, швэдар, чорную вязаную шапку, чорныя боты на абцасах.