25.01.2016 / 14:00

Васіль Уткін: Пачынаю шукаць новую працу. Рэзюмэ — алкаголік і прыдурак 6

Расійскі каментатар Васіль Уткін, адхілены ад каментавання на канале «Матч ТВ», абвясціў, што шукае працу.

«Такім чынам, спадары, я пачынаю шукаць новую працу. Рэзюмэ: алкаголік і прыдурак. Каментароў не будзе, допіс носіць чыста практычны характар», - напісаў Уткін.

***

У пачатку студзеня на сайце «Матч ТВ» з'явілася паведамленне аб тым, што Уткін адхілены ад каментавання. Крыніца «Інтэрфакса» заявіла, што гэта адбылося з-за працы журналіста ў нецвярозым стане. Як сцвярджаў суразмоўца агенцтва, Уткін нібыта выйшаў у эфір п'яным 9 снежня падчас гульні Лігі чэмпіёнаў «Баер» — «Барселона».

Сам жа каментатар казаў, што ён быў у напаўсонным стане. «У мяне ёсць кіраўніцтва, якое вырашае, як мяне выкарыстоўваць, і, адпаведна, я падпарадкоўваюся яго рашэнню», — сказаў ён.

0
Мордехай В. / Адказаць
25.01.2016 / 14:08
В витебской Картофелечистке есть вакансии.
0
mmm / Адказаць
25.01.2016 / 14:58
Ўсё зразумела. Не алкаголік. Проста прыдурак.
0
Дед Барадзед / Адказаць
25.01.2016 / 15:31
Едь в Киев. Там есть работа. Пить только брось.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру