У Адэсе заснавалі літаратурную прэмію імя Ісаака Бабеля, заснавальнікамі з'яўляюцца Адэская абласная дзяржаўная адміністрацыя (яе старшыня — губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі) і Сусветны клуб адэсітаў (прэзідэнт — Міхаіл Жванецкі).

На сайце прэміі гаворыцца, што прэмія прадугледжвае асветніцкія і адукацыйныя аспекты. Яна накіравана на стварэнне новага культурнага кантэксту ў жыцці горада. Прэмія павінна стаць «інавацыйнай творчай пляцоўкай і прэтэндаваць на фарміраванне эстэтычных і мастацкіх густаў сучаснага грамадства».

Прэмію будуць прысуджаць штогод. Яе сузаснавальнікамі выступаюць Адэскі літаратурны музей, літаратурны часопіс «Радуга», літаратурны альманах «Дэрыбасаўская-Рышэл'еўская», Адэская нацыянальная навуковая бібліятэка і дачка пісьменніка Лідзія Бабель.

Першае ўзнагароджанне адбудзецца 13 ліпеня.

22 студзеня віцэ-прэзідэнт Сусветнага клуба адэсітаў і рэдактар часопіса «Фантан» Валер Хаіт распавядаў, што прэмію можна будзе атрымаць за лепшы аповяд або навэлу на рускай мове.

«Украінскай мове трэба дапамагаць, не замінаючы пры гэтым рускай. Такая мая пазіцыя. Бабель пісаў на рускай мове, гэта Адэса, мы імкнемся ў Еўропу, да цывілізацыі. Нельга пазбаўляць горад, як і чалавека, яго біяграфіі», — казаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?